Seryi wrote:Вспомнил еще - Белоруссия и Армения. То есть Белоруссия, Армения и 2-3 страны Средней Азии. Негусто осталось от советского наследства.
На счет "союзной" Белоруссьии, чтобы было понятнее, что слышал, что молодежь играет на гитаре в походах, приведу пару песенок на белорусском языке... Правда, о Беларуси надо знать немного больше, чем из советских учебников, чтобы понимать эти песни....
Первая смешная....
Калі мы станемся глыбокімі дзядамі.....
Калі мы станемся глыбокімі дзядамі,
Ўсе нашы мары зьдзейсьняцца і мэты,
І што мы - Беларусі грамадзяне,
Пасее зайздрасьць у жыхароў планэты.
Галодныя, няшчасныя расейцы
У наш замежны рай рвануць скрозь дроты,
А жыхары губэрніі Смаленскай
Свае адразу ж ўспомняць радаводы.
Сьпярша ім будзе надзвычай як цяжка:
"Культура тут, і непанятна мова..." -
Няшмат каму, канешне, зь іх пашчасьціць
Патрапіць у наш цэнтр і пуп Эўропы.
В своих посланьях на Большую Землю
Яны хваліцца будуць да бяссоньня,
Што, мол, "ужо на іхняй разумею,
І дваццаць талераў ужо скапіў на сёньня".
А рынак "Made in Belarus" - запоўніць,
Ня маючы дастойных канкурэнтаў.
Хавая ў целе дрыжыкі, увойдуць
У БДУ сарбонскія студэнты.
Старадароскі "Будаўнік" свайго даб'ецца
І выйдзе на мадрыдзкую арэну.
La Comédie Française перагрызецца,
Каб трапіць на Купалаўскую сцэну.
Масква сваіх гэрояў не забудзе,
І лукашэнку за жыцьцёвы подзьвіг
Гэоргіеўскі Крыж падзе на грудзі,
І пры жыцьці яму ў Маскве паставяць помнік.
Для нейкай парыжанкі будзе гонар
Знайсьці пад Гомлем сабе другую палавіну,
І будзе грэх не пабываць ў Ню-Ёрку,
Каб паблукаць па Даньчыка мясьцінах.
Летува ўзгадае пра часы паганьства,
Мол, хлоптсы, мы ж вам таксама нье чужыя.
Стварым Садружнасьць Незалэжных Кньястваў -
Вы ж так ізтурбоваліся по Вільніе...
Што будзе так, канешне ж, не загадка,
Шкада - ня нам тым раем пажывіцца...
Эх, каб толькі не было сярод нашчадкаў
Усемагчымых юных пазьнякістаў...
© З.Бартосік
А вот не очень смешные белорусские песенки....
Em G Am C
Ад грознага замку - адна толькі вежа.
Em C H7
Без даху касьцёл. Без крыжу царква.
C G E Am
Ты - іх гаспадар, гаспадар неабмежаны,
Am Em H7 Em
Зь дзяцінства прывычны зьнявагу трываць.
C G Em Am
Ты - іх гаспадар, гаспадар неабмежаны,
Am Em H7 Em
З дзяцінства прывычны зьнявагу трываць.
На гэтай зямлі, што крывёю адмечана,
Дзе кожны з каменьняў - аб чымсьці ўспамін…
Ня Польшча, ня Русь, ня Жмудзь, не Нямеччына -
Тут наша краіна. І ты -- яе сын.
Ня Польшча, ня Русь, ня Жмудзь, не Нямеччына -
Тут наша краіна. І ты - яе сын.
Дык што ж прымірыўся ты з уладай чужынскаю,
Бязмоўны, бязьдзейсны стаіш у журбе?!
Нашчадак ліцьвінаў, сьпіну сваю выпрастай!
Зброя продкаў чакае цябе.
Нашчадак ліцьвінаў, сьпіну сваю выпрастай!
Зброя продкаў чакае цябе.
Кожнаму - праўда! Кожнаму - воля!
Досыць трымацца за рабскі хаўрус!
У кожным сэрцы хай успыхне полымя!
У кожнай душы хай жыве Беларусь!
У кожным сэрцы хай успыхне полымя!
У кожнай душы хай жыве Беларусь!
1989г.
© Невядомы.
Гародня, 1795
Гэты дзень пачынаўся, як іншыя дні
Пачынае ад веку прырода.
Ужо зьбіралася сонца зьявіцца Зямлі,
Як паўсюль і заўсёды: з Усходу.
Толькі была парушана промнем слабым
Цішыня тога сумнага ранку
Незвычайнай пакуль што гамонкай чужой
Пад рыпеньне вайсковых фурманкаў...
– Эй, вставайте, поручик, проснуться пора.
От души Вас, моншэр, поздравляю
Вон на Западе башни. Так то Городня.
Иль Гародня. Я толком не знаю.
Ну, не важно. А важно, что Польше конец,
И начало победным попойкам.
Генералы пусть рвут триумфальный венец.
Мы ж поделим литвинок и полек.
Вам – литвинка, мне – полька. Суворову – крест.
У него ведь крестов тех немного.
Да,.. кому-т сегодня ласкать их принцесс,
А кому до Сибири дорога.
– Так они к Вам и бросились. З балконов и крыш.
В зажигательной, радостной польке.
Ох, боюсь, от благодарных их чувств полноты
Оскопят еще нас эти польки.
– А, Вы сегодня, не в духе, поручик, пардон,
И на кой чёрт будил Вас, не знаю.
Так, быть может, па-вашему, зря наш поход?
Так не чужое, своё возвращаем.
Вон Гародня стоит. Или всё ж Городня?
Ну, русский наш городок позабытый.
Сколько храмов латинских! Неплохо, видать,
Обустроились в нем иезуиты.
Ну, теперь уже времени хватит вернуть
Нашим братьям исконную веру.
– Не забудьте еще про свободу, мой друг.
Вам встречались уже косинеры?
– Ой, нашли кого вспомнить. А давайте пари,
Что сегодня, прям после восхода
Зазвонят в нашу честь всех церквей звонари,
В честь подаренной нами свободы.
Будут нам присягать этих мест сыновья.
И от наших штыков ждать защиты.
Мы не пяди земли этой не отдадим.
Она нашею кровью полита.
Пусть поляки с жидами всё потом переврут.
Слава нашим полкам обеспечена.
Мы уедем. Умрем. Нас, возможно, убьют.
Но Россия здесь будет навечно...
Засынала Гародня пад гукі яшчэ
Не зусім зразумелае мовы.
Як заўсёды, на Захад сьвятло адышло.
Ноч прыйшла, як звычайна, з Усходу.
© Невядомы.
Кальварыя
Схавалі дрэвы ад вачэй надзейна
Майго стагодзьдзя сумныя двары.
Стаю адзін пад вежаю касьцельнай.
Пахмурны дзень. Кальварыя. Дзяды.
Даўно няма каму ускласьці ружы
Пад вашыя капліцы і крыжы.
Луцкевічы, Міцкевічы, Манюшкі.
Стэфаны, Караліны, Тамашы.
Палеглыя нібы ў адной атацы.
У адным няроўным шэрагу магіл
Бурмістр акупаванае сталіцы
І колішні паўстанцкі камандзір.
У маўклівым хоры велічных фамілій,
На скрыжаваньнях незваротных дат
Свайго жыцьця ўпушчаных імгненьняў
Мне стане абсалютна не шкада.
Дамброўскія, Ўрублеўскія, Дамелі,
Ваньковічы, Чачоты, Качаны.
Героі адультэраў і дуэляў,
Паэты пазабытае Літвы.
На вашы сьсірацелыя маёнткі,
На Менск, на Вільню і на ўсю Зямлю.
З пакуль што недасяжных нам нябёсаў
Хай валіць першы сьнег, як ўпершыню.
І чорны мармур цяжкіх надмагільляў
Паволі ператворыцца ў цішы
У белыя, бязь літараў і лічбаў
Разьвеяныя ветрам аркушы.
Цямнее неба і ісьці я мушу.
Даруйце, што няўмела памалюсь.
За вашыя спакутваныя душы
Падданых Каралеўства Беларусь.
© Невядомы.
* * *
Ой, ня раз матуля варажыла,
Пад вакном сядзела уначы.
Ой, ня раз, гаротніца, тужыла,
Углядалася вачыма ўдалячынь.
Прыглядалася, аж вочы праглядзела,
Але сын каханы не ішоў;
Толькі ў хату месяц жоўта-белы
Пасылаў праменьняў дзіўны шоў.
Пад вакном за выцьвілай, за брамай
Зацьвітаў прыгожы месяц май.
Трэйці год, як сына ўжо забралі,
Трэйці год, як роднага няма.
Як забралі - весьці не пачула...
І на твары роспач і адчай.
Трэйці год, як бедная матуля
Перастала спаці па начах.
Пакідай матуля горка плакаць,
Не губляй пакутлівых надзей.
Веру я, што прыйдзе сьмерць сабакам,
Іх яна чакае кожны дзень.
Я тады ізноў да цябе здаровы,
Вазьвярнуся ў хату, у родны кут,
За сталом, за ўласным, за дубовым,
Адпачнем ад гора і пакут.
Поўнач. Стукнуў хтосьці. Хто там?
Гэта сон... Але-ж пасьля сама
Выбягае хутка за вароты, -
Прыглядаецца,глядзіць вакол... няма...
Той-жа ночы дзесьці на чужыне
Родны сын яе навек спачыў.
І дарма матуля варажыла.
Пад вакном сядзела уначы.
© Невядомы.
Ліст другі
Ізноў пішу,
Бо сум ізноў бяз меры;
Пішу табе
З сібірскае глушы.
Часамі горач
Выльлеш на паперы,
І ўсё лягчэй
Здаецца на душы.
...Шырокі бэз
Цьвіце над родным домам,
Цьвітуць сады над рэчкаю...
А тут!..
Табе, мой дружа,
Многа невядома
Пра гэты край
Няшчасьця і пакут.
Тут кожны дзень
Нам новы сум прыносіць,
Тут кожны дзень
Прыносіць новы жах.
Мы так жывем,
Што кожны пазайздросьціць
Жыцьцю ранейшаму
Ранейшых катаржан.
Ты чуў няраз
Чыгунку за Байкалам,
Ды мо', ня чуў
Пра зьдзекі і прымус:
Бо тут цяпер,
Амаль, пад кожнай шпалай
Ляжыць замучаны
Ў выгнаньні беларус.
Ліхія злодзеі!..
Яны ілгуць нямала
Пра Беламор,
Сібір і пра Байкал.
Павер-жа мне,
Што ні адзінай шпалы
Не дакраналася
Падлючая рука!
Іх колькі тут
Забітых, безгалосых,
Касьцьмі ня раз
Угнойвалі ральлю!..
Іх колькі тут,
Часамі нават босых,
Капаць зганялі
Мёрзлую зямлю!
...Шырокі бэз
Цьвіце над родным домам...
Цьвітуць сады над рэчкаю...
А тут!..
Табе, мой дружа,
Многа невядома
Пра гэты край
Няшчасьця і пакут.
Ой, пралягла
Чыгунка за Байкалам
Паміж узгор'яў
Роўна, бы абрус!
Цяпер на ёй
Амаль пад кожнай шпалай
Ляжыць замучаны
У выгнаньні беларус.
© Невядомы.
У выгнаньне
Бывайце, любыя
Загоны Беларусі!
Ў выгнаньне еду я,
Мой любы, родны край...
Апошні раз
На нівы падзіўлюся,
Скажу апошняе -
«Радзімыя, бывай!..»
Травой пажоўклаю
Сухія сенажаці
Ад ветру восеньскага
Сумна шалясьцяць,
Бы адзінокая
Заплаканая маці
Хавае роднае
Апошняе дзіця.
Ці сьніў, ці ведаў хто,
Што ў гэтакую восень
Пакіну вас...
Бо я - ваш верны сын;
Здаецца мне,
Што жоўтае калосьсе
Паціху плача
Кроплямі расы.
А так цудоўна
Ў гэтакую пору
Саткала восень
На палі абрус!..
Цягнік імчыць
Апошнім касагорам,
І прамільгнула
Маці - Беларусь.